Мы працягваем нашу штотыднёвую рубрыку «Вячэрняя рада», у якой сябры КС адказваюць на вашы пытанні пра дзейнасць Каардынацыйнай Рады.

Сёння ў 20:00 па мінскім часе ў эфір у нашым акаўнце Instagram выйдуць сябры асноўнага складу КР Аксана Зарэцкая і Павел Белавус.

Мы хочам ведаць, што цікавіць і хвалюе беларусаў, расказаць, як Каардынацыйная Рада працуе над пошукам шляхоў выйсця краіны з крызісу.

▪️Дасылайце вашыя пытанні ў каментарах пад гэтым пастом ці праз форму «кантакт» на нашым сайце. Тамсама вы можаце напісаць, каго б вы хацелі ўбачыць праз тыдзень.

Яшчэ навіны

Падзяліцца