У студзені Максіма Знака этапавалі ў Віцебскую папраўчую калонію №3. Цяпер ён знаходзіцца на карантыне, пачуваецца добра, вельмі шмат чытае і нават піша серыю апавяданняў.

З-за новага «падарожжа», як ён сам называў этап, яму давялося расстацца з двума торбамі лістоў. У выніку Максім склаў цэлую інструкцыю, як лепш адпраўляць яму лісты.

Інструкцыя для лістоў і апошнія навіны — у картках.

Адрас для лістоў: 211322, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, п. Віцьба, ПК-3 (карантын); Знак Максім Аляксандравіч.

Таксама вы можаце дасылаць фатаграфіі або сканы адпраўленых лістоў на [email protected]. Нават калі папяровы ліст не дойдзе, Максім у будучыні зможа яго прачытаць!

Яшчэ навіны

Падзяліцца