Эксперты дэмакратычных сіл падрыхтавалі праект Канстытуцыі, які ў планах вынесці на рэспубліканскі рэферэндум. Кожны беларус можа далучыцца да напісання новай Канстытуцыі – для гэтага не патрэбная спецыяльная адукацыя. Аднак у некаторых момантах варта разабрацца. У рамках кампаніі «Народная Канстытуцыя» мы будзем публікаваць тлумачэнні, каб павялічыць палітычную культуру беларусаў. 

 – Кампанія «Народная Канстытуцыя» – магчымасць казаць пра тое, якой бачаць Канстытуцыю беларусы і пра патрэбу змены падыходаў да правядзення выбараў, фарміравання камісій і падліку галасоў, праваўжывальнай практыкі. Важна, каб да працы далучылася як мага больш за людзей, – перакананая сябра прэзідыума КР, юрыстка Вольга Кавалькова. – Важна павялічваць узровень палітычнай культуры, культуры дыскусій, адукаваць людзей, казаць аб правах чалавека.

У гэтай публікацыі разбіраемся, як ацаняць праекты канстытуцый на прыкладзе прэамбулы.

Збор правілаў у Канстытуцыі вырашае:

– Якія правы грамадзяне гатовы заўсёды гарантаваць адзін аднаму?

– Якімі паўнамоцтвамі грамадзяне хочуць абмежаваць органы ўлады?

У прэамбуле павінны быць дакладныя адказы на пытанні «Хто?», «На падставе чаго?», «З дапамогай чаго?», «З якой мэтай?» 

Хто?

Ніколі не будзе лішнім нагадаць, што гэта мы самі. Народ адказна заяўляе, што ён гатоў выконваць пералічаныя правілы.

На падставе чаго?

Зазвычай тут гаворка ідзе пра гістарычны шлях. У афіцыйнай версіі гэта пазначана фразай «абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці». У праекце Канстытуцыі Новай Беларусі гэта паспрабавалі канкрэтызаваць.

З дапамогай чаго?

Гарантамі развіцця краіны з’яўляюцца яе грамадзяне, настроеныя на ўдзел, а не стварэнне.

З якой мэтай?

У прэамбуле павінна быць пазначаная мэта, да якой мы імкнёмся. 

Чытаючы праект прэамбулы да канстытуцыі, паспрабуйце знайсці недвухсэнсоўныя адказы на гэтыя пытанні. Не знаходзіце? Задавайце ўдакладняльныя пытанні, пішыце заўвагі і пажаданні на сайце праекта.

Яшчэ навіны

Падзяліцца