Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка. Дарагія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, зычым вам развіцця ў прафесіі, цікавых задач, здароўя і энергіі. А яшчэ магчымасці займацца на працы толькі прафесійнымі абавязкамі. Ці магчыма такое ў Беларусі? 

Вадзім Мажэйка, былы дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, расказаў, як яму атрымалася 5 гадоў прапрацаваць у беларускім універсітэце і не прымушаць студэнтаў хадзіць на хакей і браць удзел у «самаахвотных» суботніках.

3 крокі да незалежнага выкладання

  1. Адразу выразна пазначыць пазіцыю.  Калі вы так робіце, то часта адміністрацыя ад вас спакойна адстае, таму што ў яе ёсць шмат іншых людзей, якія, на жаль, безадмоўныя. 
  2. Увесь час развівацца ў прафесіі, каб быць запатрабаванымі і не баяцца звальненняў. 
  3. Не ўступаць у пустыя канфлікты. Не варта спрачацца і агрэсіўна настойваць, каб людзі кіраваліся вашым прыкладам. Звычайна захаванне атмасферы без вострага канфлікту і дапамагае прасоўваць блізкія вам ідэі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца