Кожны дзень у гэтым незвычайным годзе мы натхняем адзін аднаго і падтрымліваем, здзіўляем сябе і ўвесь свет, а часам і не можам паверыць, што гэта ўсё адбываецца з намі. Адбываецца з такой імклівай хуткасцю.

Сёння дзень, калі мы з асаблівым цяплом можам сказаць адзін аднаму «Дзякуй» і быць побач і ўяўна з тымі, хто стаў часткай вялікіх змен. Быць побач з усімі беларусамі!

Мы віншуем вас з Калядамі, у якой бы частцы свету вы не знаходзіліся! Хай цяпло і сіла, якую вы атрымліваеце ад родных, сяброў і ўсіх беларусаў, зараджае вас і захоўвае ўпэўненасць, што зусім хутка ў нас усё будзе па-іншаму.

Каардынацыйная Рада падрыхтавала Мапу Большасці, дзе мы збіраем віншаванні для беларусаў з усяго свету. Пераходзьце на Мапу Большасці, сагравайцеся відэа з розных краін і запісвайце свае цёплыя віншаванні для ўсіх беларусаў!

Яшчэ навіны

Падзяліцца