Гэты год правяраў на трываласць усё чалавецтва, а для беларусаў 2020-ы стаў годам новага пачатку.

Пандэмія і абыякавасць да людзей з боку дзяржавы; імклівае аб’яднанне беларусаў для дапамогі ўрачам і салідарнасць, якая набірае абавароты; надзея ў асобе альтэрнатыўных кандыдатаў і рэакцыя грамадства на бязмежжа з боку ўлады. Увесь год і кожны дзень беларусы былі на перадавой. Усё для таго, каб у 2021 годзе сказаць адзін аднаму «Ў нас усё атрымалася!»

Мы адкруцілі год у яго пачатак і ўспомнілі ўсё, што мы зрабілі разам. Успомнілі моманты, калі беларусы крок за крокам рабіліся нацыяй; успомнілі падзеі, пасля якіх мы паўтаралі, што наша краіна не будзе ранейшай; успомнілі змены, якім мы ўсміхаліся, не верачы, што гэта адбываецца з намі.

Дзякуй вам за вашу сілу, веру і падтрымку!

Мы ўпэўненыя, што разам працягнем наш шлях да перамогі, таму што вельмі хочам у 2021-м прачнуцца ў свабоднай Беларусі!

З Новым годам, беларусы!

Ваша Каардынацыйная Рада

Яшчэ навіны

Падзяліцца