На мінулым тыдні Мікалаю ўжо прысудзілі 15 сутак за першую адмову ад падпіскі і адпусцілі з залы суда. Суд за другую адмову ад падпіскі — заўтра. Па трэцяй адмове ад падпіскі Мікалая выклікалі ў РУУС Партызанскага раёна ў Мінску.

Сябра КР Мікалая Казлова тройчы выклікалі на допыт у Следчы камітэт для давання сведчанняў пра дзейнасць Каардынацыйнай рады. Кожны раз палітык карыстаўся сваім законным правам не падпісваць падпіску пра невыдаванне. Зараз за кожную непадпісаную паперу супраць яго складаюць новы пратакол і выклікаюць на суд.

Усе паперы па справе знаходзяцца ў судзе Партызанскага раёна. Яны маглі вынесці адзін прысуд, але суды ўжо не кіруюцца ніякім законам і спрабуюць любым спосабам адправіць на суткі на як мага больш, – абураны абсурдам сітуацыі Мікалай Казлоў.

Адвакат Мікалая ўжо падаў скаргу на першае рашэнне суда і разам з Мікалаем яны маюць намер абскардзіць рашэнне аж да міжнародных зваротаў:

 –  Гэта пераходзіць усе межы. Калі мы прамаўчым, то гэта стане дрэннай традыцыяй, – лічыць лідар «Аб’яднанай грамадзянскай партыі».

Другі суд над Мікалаем Казловым адбудзецца заўтра. Прыходзьце падтрымаць!

Час і месца: 11:30, суд Партызанскага раёна, Сямашкі, 33.

Яшчэ навіны

Падзяліцца