Сёння працягваюцца слуханні па «Справе студэнтаў», па якой судзяць і сябра КР, моладзевую актывістку Алану Гебрэмарыам.

Як расказалі слухачы паседжання, Алана трымаецца спакойна і выяўляе эмоцыі стрымана. Студэнты, якіх дапытвалі ўчора і сёння, пра Алану практычна не кажуць ці кажуць, што раней з ёй не былі знаёмыя.

Сама Алана расказвае, што ёй амаль не даходзяць лісты і ў яе ёсць праблемы са здароўем. Дзяўчына перажывае за сваіх сяброў і блізкіх і пры кожнай нагодзе спрабуе высветліць, як у іх справы. Таксама Алана дзякуе ўсім, хто яе падтрымлівае і піша ёй.

Сёння пасля абедняга перапынку ўсіх слухачоў папрасілі выйсці з залы пасля таго, як яны падтрымалі апладысментамі Таццяну Якельчык. Людзі пачалі пляскаць пасля таго, як Таццяна падчас паказанняў заявіла, што не здзяйсняла арганізацыі групавых дзеянняў, і дадала, што яна «за мірную і квітнеючую Беларусь».

Пасяджэнні суда праходзяць у вялікай зале новага будынка Савецкага суда (Скарыны, 6Б).  Вы можаце таксама прыйсці і падтрымаць маладых людзей і выкладчыцу. 

Адрас для лістоў Алане: г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030. Гебрэмарыам Алана Тадеге.

Яшчэ навіны

Падзяліцца