Удзельнікі хакатону ўжо зарэгістравалі 46 ідэй для развіцця розных сфер у Беларусі. Дасылайце сваю ідэю ці далучыцеся да адной з камандаў. Дэдлайн падачы заяў – 5 лютага.

З 5 па 12 лютага спецыялісты розных кірункаў, распрацоўнікі лічбавых развязкаў, маркетолагі, капірайтары, будуць працаваць над праектамі для ўдасканалення медыцыны, адукацыі, лічбавай дзяржавы – кожнай галіны, якая цікавая вам. 

Прыходзьце, каб у камандзе аднадумцаў і ментараў папрацаваць над патрэбным для новай Беларусі развязкам. Пераможцы атрымаюць падтрымку экспертаў з акселерацыяй ідэй і камандаў, а таксама магчымасць інтэграцыі з іншымі лічбавымі прадуктамі. 

Хакатон пройдзе анлайн. Вы можаце браць удзел ананімна.

Рэгістрацыя і больш за інфармацыю — па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца