На прэс-канферэнцыі Аператыўны штаб дэмсіл прэзентаваў адну стратэгію паводзін на «рэферэндуме»: мы прыйдзем на пляцоўкі, зробім бюлетэнь несапраўдным, паставіўшы крыжыкі насупраць абодвух варыянтаў, і зафіксуем наша дзеянне ў «Голасе». Навошта гэта рабіць?

— Таму што мы не хочам, каб жыццё ў Беларусі мела толькі тры магчымыя сцэнары: сталы страх / эміграцыя / турма.

Мы супраць зарплат і пенсій, якія дазваляюць толькі выжываць, а не жыць поўным жыццём і быць упэўненымі ў заўтрашнім дне.

Мы супраць ціску і рэпрэсій за ініцыятыўнасць, самаарганізацыю і праўду.

Мы за стварэнне ўмоў для развіцця ўсіх сфер: ад бізнесу да навукі, а не паўсюдныя абмежаванні і спробы татальнага кантролю.

Мы хочам, каб беларусы маглі цалкам рэалізоўваць свой патэнцыял і фарміраваць адказнае, ініцыятыўнае і згуртаванае грамадства.

Мы хочам, каб законы працавалі на карысць ўсяго грамадства, а не асобнай групы людзей.

Каб як мага больш за людзей далучаліся да кампаніі супраць «рэферэндуму», важна іх інфармаваць. І гэтаму можа паспрыяць кожны з вас!

Далучайцеся да кампаніі супраць «рэферэндуму»! Раскажыце, які сэнс вы ўкладаеце ў свой несапраўдны бюлетэнь. Супраць чаго і за што вы выступаеце?

Гэта можна зрабіць двума спосабамі:

  1. Зрабіць публікацыю ў сваіх сацсетках з хэштэгам #перечеркнибеззаконие .
  2. Даслаць тэкст у ананімны чат-бот @ref_xx2022_support_bot.

Вашы словы — больш, чым проста словы. Вы фарміруеце думку навакольных і разбураеце спіраль маўчання.

Яшчэ навіны

Падзяліцца