17 верасня ў Мінску прайшоў Жаночы форум, які загадзя нідзе не анансаваўся, і ўсе дэталі трымаліся ў сакрэце. У беларускага грамадства з гэтай прычыны ёсць пытанні, напрыклад:

  • з якіх крыніц фінансавалася такая маштабная імпрэза (арэнда «Мінск-Арэна», транспартавыя выдаткі па даставе дэлегатак, ганарары расійскім выканаўцам і г. д.);
  • чаму форум праходзіў таемна і туды няможна было трапіць усім ахвотнікам;
  • што за кабеты на ім былі і чые интарэсы яны прадстаўляюць.

Пасыл, які быў дадзены Жаночым форумам:

  •   «Беларускі саюз жанчын», чые прадстаўніцы выступалі на форуме з лозунгамі і плакатамі «За Беларусь», «За Лукашэнку» кажуць ад твару патрыярхальнай улады.
  •   Намміністра Богдан (яна ж – давераная асоба кандыдата Лукашэнкі на выбарах 2020) заявіла, што за апошняе чвэрцьстагоддзе беларускі з захавальніц агменю ператварыліся ў «жанчын-лідараў». Але потым сам Лукашэнка падагульніў: «мужыкі ва ўсім разбяруцца».
  • ОАбразлівыя і зневажаючыя годнасць выказы – гэта частка рыторыкі жанчын – удзельніц дадзенага форума. Пратэстоўцаў па ўсёй Беларусі выступоўцы са сцэны звалі «лідарамі дэструктыўнай секты», «натоўпам вар’ятаў», Ціханоўскую і Калеснікаву – «дамачка, далягляд якой не выходзіць за рамкі яе кухні» і «Флейтыстка спрабуе зайграць нейкую мелодыю на замежнай дудачцы».

Пасыл Фем группы КР як адказ на гэта:

  1. Мы салідарныя з усімі жанчынамі, якія рознымі спосабамі пратэстуюць супраць фальсіфікацый выбараў і беспрэцэдэнтнага гвалту з боку ўлады ў адносінах да мірных грамадзянаў.
  2. Мы ўпэўнены, што ніякія абразы за розныя пагляды аднымі жанчынамі ў адрас іншых недазволены.
  3. Мы падтрымліваем жанчын, якія прадстаўляюць інтарэсы нас як сацыяльнай групы, выходзячы з лозунгамі «Сяброўка ідзе за сяброўку» і «Адна за ўсіх і ўсё за адну».
  4. Мы падзяляем жаданне і патрэбу жанчын выказваць у тым ліку і палітычныя патрабаванні, лічачы сябе палітычным суб’ектам змен, якія адбываюцца ў Беларусі.

Нас не спыніць, нас не зламаць!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu