Мы не можам сядаць за стол перамоваў, пакуль нашых сяброў забіваюць або трымаюць у закладніках.

Каардынацыйная Рада ўпэўненая, што круглы стол можа быць адным з інструментаў для развязання палітычнага крызісу, але не самамэтай.  Мы мяркуем, што круглы стол можа быць эфектыўным у развязванні палітычнага крызісу толькі пры ўмове, што:

– Бакі абмяркоўваюць пытанні, якія ўзаемна прызнаюцца ў якасці найбольш праблемных, важных і якія падлягаюць абмеркаванню.

 – Кожны з бакоў публічна вызначыў сваіх прадстаўнікоў у перамовах, іх паўнамоцтвы і гатоўнасць рэалізоўваць дасягнутыя дамоўленасці.

Арганізацыя круглага стала суб’ектамі, якія самаабвясцілі сябе прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў, не адпавядаюць ніводнаму з названых умоваў.  Удзельнікамі гэтых перамоваў з’яўляюцца людзі, якія не атрымалі ніякіх паўнамоцтваў ні ад грамадства, ні ад улады. Усе “рашэнні” ў рамках такіх круглых сталоў будуць адлюстроўваць толькі інтарэсы іх удзельнікаў.

КР упэўненая, што падобны круглы стол – імітацыя дыялогу з грамадствам.  Гэта толькі спроба заглушыць патрабаванні, у дачыненні да якіх склаўся шырокі грамадскі кансэнсус: спыненне гвалту і пакаранне вінаватых у ім, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, новыя выбары. У такім выглядзе Каардынацыйная Рада не можа і не будзе браць удзел ні ў якім круглым стале.

Мы застаёмся прыхільнікамі развязання палітычнага крызісу шляхам перамоваў.  Аднак для таго, каб палітычны крызіс сапраўды мог быць развязання,, папярэдне мае быць узгоднены пералік пытанняў, а таксама маюць быць пацверджаныя паўнамоцтвы ўдзельнікаў і іх адказнасць за імплементацыю вынікаў. І апошняе: найважнейшай перадумовай для пачатку перамоваў з’яўляецца вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. Мы не можам сядаць за стол перамоваў, пакуль нашых сяброў забіваюць і трымаюць у закладніках.

Яшчэ навіны

Падзяліцца