З пачатку лістапада пачалося фарміраванне выбарчых камісій. Дэмакратычныя сілы прапануюць не адмаўляцца, калі вас клічуць у сябры ВК. Прычына – беларусам патрэбныя сумленныя сябры камісій, якія змогуць расказаць праўду пра тое, што адбываецца на пляцоўках.

Калі вы ўвайшлі ў склад выбарчай камісій, але не хочаце браць удзел у фальсіфікацыях, звяжыцеся з супольнасцю «Сумленныя людзі» праз тэлеграм-акаўнт @contact2022. Мы гарантуем ананімнасць і раскажам, як дзейнічаць у такой сітуацыі.

Ведаеце людзей, якім могуць прапанаваць стаць сябром ЎВК? Папрасіце і іх расказаць пра гэта супольнасці «Сумленныя людзі» @contact2022

Вы можаце дапамагчы сфарміраваць сумленныя камісіі і запабегчы парушэнняў на выбарчых пляцоўках. Наша агульная задача – перашкодзіць адбыцца чарговаму падману беларусаў.

Яшчэ навіны

Падзяліцца