Палажэнне аб мандаце дэлегата Каардынацыйнай рады
Зацверджана:
11 чэрвеня 2024 года
Прынята 11 чэрвеня 2024 года на Агульным пасяджэнні Каардынацыйнай рады Беларусі
- Мандаты дэлегатаў Каардынацыйнай Рады размяркоўваюцца сыходзячы з рашэння Выбарчай каміссіі аб канчатковых выніках выбараў.
- Тэрмін мандата дэлегата Каардынацыйнай Рады вызначаецца тэрмінам дзеяння склада Каардынацыйнай рады на які дадзены дэлегат быў абраны.
- Делегат Каардынацыйнай рады можа мець толькі адзін мандат.
- У выпадку калі пры размеркаванні мандатаў высвятляецца, што кандыдат ад выбарчага суб’екта не можа быць дэлегатам Каардынацыйнай рады сыходзячы з дзеючага Статута Каардынацыйнай Рады, то кандыдату даёцца два тыдні на вырашэнне канфлікта. У гэты перыяд мандат делэгата прыпынены і дэлегат не мае права голасу. У выпадку калі канфлікт не быў вырашаны ў пазначаны тэрмін, дэлегат пазбаўляецца свайго мандата.
- У выніку пазбаўлення мандата, выбыцця дэлегата па абъектыўных прычынах ці дабравольнай адмовы ад мандата, передача мандата ажыцяўляецца аўтаматычна наступнаму па нумару кандыдату ў спісе выбарчага суб’екта.
- Мандат можа быць переданы кандыдату ў спісе толькі таго выбарчага суб’екта, ад якога гэты кандыдат быў абраны.
11 чэрвеня 2024 года