Сумесная заява Камісіі па справах студэнцтва і Камісіі па адукацыі, навуцы і грамадскай думцы Каардынацыйнай рады

Зацверджана:
13.10.2023

Камісія па справах студэнцтва і  Камісія па адукацыі, навуцы і грамадскай думцы Каардынацыйнай рады моцна занепакоеныя  паведамленнямі, якія з’явіліся ў сродках масавай інфармацыі што да выпадкаў харасменту ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

Мы рашуча заяўляем, што харасмент як сацыяльная з’ява недапушчальны.
Няма нічога дзіўнага ў тым, што дадзены выпадак выклікаў вялікую медыйную рэакцыю, якая суправаджалася абвінавачваннямі абодвух бакоў канфлікту. Часам прадузятасць розных крыніц інфармацыі дае падставу для сумневаў у шчырасці пазіцый кожнага з іх, таму сітуацыя з’яўляецца ўсё яшчэ неадназначнай для беларускай грамадскасці, а развіццё падзеяў не вядзе да разумення таго, што сапраўды адбылося. Гэта ў сваю чаргу не здымае з праблемы напружанасць, а наадварот толькі пакідае глебу для паўтарэння канфлікту.

У сваю чаргу Камісія па справах студэнцтва і Камісія па адукацыі, навуцы і грамадскай думцы Каардынацыйнай рады Беларусі звяртаюцца да адміністрацыі ЕГУ з просьбай правядзення незалежнага расследавання з абавязковым прыцягненнем да гэтага расследавання ўсіх зацікаўленых актараў. Камісія па справах студэнцтва гатовая прыняць удзел у арганізацыі спецыяльнай этычнай групы і садзейнічаць правядзенню расследавання гэтага неадназначнага выпадку.

Мы звяртаемся таксама да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з просьбай публічна паведаміць аб магчымых іншых выпадках харасменту, сведкамі якіх яны былі.