Выказванне спачуванняў і патрабаванне незалежнага расследавання абставінаў смерці палітвязня Мікалая Клімовіча

Зацверджана:

Мы, дэлегаты і дэлегаткi Каардынацыйнай рады Беларусі, перажываем жалобу з нагоды смерці Мікалая Клімовіча, палітычнага актывіста і блогера, які несправядліва і незаконна пазбаўлены волі за сатырычную карыкатуру, нягледзячы на тое, што ён меў інваліднасць II групы і перанёс цяжкую аперацыю на сэрцы.


Мы выказваем нашы шчырыя спачуванні сям’і і сябрам Мікалая Клімовіча, якія страцілі блізкага чалавека праз палітычны пераслед і недахопу неабходнай медыцынскай дапамогі ў турэмнай сістэме Беларусі. Мы патрабуем правядзення незалежнага расследавання і прадастаўлення поўнай інфармацыі аб прычыне смерці Мікалая Клімовіча.


Мы патрабуем, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі, і ў першую чаргу тыя, хто мае праблемы са здароўем, былі неадкладна вызваленыя. Мы таксама патрабуем, каб усім зняволеным з медыцынскімі праблемамі была неадкладна аказана неабходная медыцынская дапамога, а таксама створаны ўмовы ўтрымання, якія адпавядаюць патрабаванням законаў і добраахвотна прынятых Беларусью міжнародных абавязацельстваў. Мы патрабуем неадкладна забяспечыць палітычных і іншых зняволеных магчымасцю атрымліваць (у тым ліку ў перадачах) неабходныя ім лекі.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць і ўсіх неабыякавых людзей працягваць аказваць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, каб спыніць парушэнні правоў чалавека і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, якія доўжацца дагэтуль.

Мы нагадваем усім прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі, следчым, пракурорам, суддзям, начальнікам калоній і іншым прадстаўнікам карных структур аб асабістай крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Беларусі за ўчыненне злачынстваў па заведама злачынным загадзе або распараджэнні (частка 2 артыкула 40 КК) грамадзян за крытыку (артыкул 197 КК), незаконны захоп або ўтрыманне ўлады (артыкул 357 КК), вынясенне заведама неправасуднага прысуду (артыкул 392 КК), бяздзейнасць службовай асобы (артыкул 425 КК), перавышэнне ўлады або службовых асоб 426 КК), злоўжыванне ўладай, бяздзеянне ўлады або перавышэнне ўлады, учыненае ваеннаслужачым (артыкул 455 КК).

Мы заклікаем усіх, хто можа ўплываць на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, дзейнічаць, каб спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі і забяспечыць справядлівасць для ўсіх. Кожны павінен памятаць, што нельга заставацца абыякавым да парушэнняў правоў чалавека і несправядлівасці.