Заява нарады фракцый КС ў сувязі з вета, вынесеным Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам у дачыненні да закона «Аб абмежавальных мерах у дачыненні да ваеннай агрэсіі ва Украіне»
Каардынацыйная Рада Беларусі занепакоена вета, вынесеным прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам у дачыненні да закона «Аб абмежавальных мерах у дачыненні да ваеннай агрэсіі ва Украіне».
Каардынацыйная Рада Беларусі падтрымлiвае Украіну ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі. У кантэксце закон «Аб абмежавальных мерах у дачыненні да ваеннай агрэсіі ва Украіне», які быў прадстаўлены Сеймам Літвы пры падпісанні прэзідэнта, быў прызваны выкарыстоўваць міграцыйныя санкцыі для ўзмацнення ціску на расейскі рэжым і грамадзян Расеі, у значнай ступені падтрымліваючых дзеянні сваіх уладаў.
Прапанова Прэзідэнта ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да беларусаў, абмежаваўшы іх у магчымасцях перамяшчэння, атрыманні віз і легалізацыі ў Літве, і зраўнаваць іх з расейцамi з’яўляецца непрыязным крокам у адносінах да тых беларусаў, якія ўжо больш за два гады змагаюцца за аднаўленне дэмакратыі ў краіне, выступаюць супраць захопніцкай вайны Расеі ва Украіне, удзелу ў ёй Беларусі і пашырэнні расейскага ўплыву ў рэгіёне. Згодна з агульнанацыянальнымі даследаваннямі Беларускай Аналітычнай Майстэрні Андрэя Вардамацкага, 85% беларусаў выступае супраць увядзення беларускіх войскаў на тэрыторыю Украіны для вядзення баявых дзеянняў. Беларускія добраахвотнікі, служачыя ў шэрагах Узброеных сіл Украіны, аддаюць жыццё і падвяргаюць небяспецы свае семʼі ў Беларусі, абараняючы Украіну ў бітвах супраць расейскай агрэсіі.
Палітычны крызіс і вайна ва Украіне нанесла сурʼёзныя страты цэламу класу людзей у Беларусі, у тым ліку па тых, хто будаваў бізнес, абапіраючыся на чалавечы капітал таленавітых людзей. Сёння многія з іх пераехалі ў Літву, дзе плацяць падаткі і ствараюць дабаўленую вартасць. 2 кампаніі з беларускімі каранямі ўвайшлі ў топ тры падаткаплацельшчыкаў Літвы па выніках 2022 года.
Беларусь не роўна Расея. Нягледзячы на зачыненыя дзверы Еўропы і распасцёртыя абдымкі Расеі, большасць беларусаў выступаюць за незалежнасць сваёй краіны. Аднак апошнія тры гады, калі Еўропа становіцца ўсё больш недаступнай для Беларусі, пад уплывам расейскай прапаганды павялічваецца рызыка змены геапалітычных пераваг беларусаў у бок Расеі. Калі ЕЗ апусціць жалезную заслону, гэта немінуча падштурхне Беларусь у бок Расеі. Ва ўмовах ізаляцыі і сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, якое пагаршаецца, Беларусы могуць быць вымушаныя шукаць магчымасці эканамічнай кааперацыі, працаўладкавання, мабільнасці ў Расеі. На жаль, гэтую дынаміку мы ўжо назіраем сёння.
Рашэнне ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да ўсіх беларусаў прывядзе да яшчэ больш сурʼёзных змен у грамадскіх настроях у Беларусі, неразуменні і непрыманні дзеянняў Літвы. Такім чынам, у доўгатэрміновай перспектыве дадзенае рашэнне супярэчыць задуме закону ўзмацніць бяспеку і стварае толькі ілюзію вырашэння праблемы. Мы ж бачым рашэннем не адгароджванне ад беларусаў, а працяг дапамогі дэмакратычна настроенай беларускай супольнасці ў барацьбе з рэжымам. За такую падтрымку беларусы шчыра ўдзячны Літве.
Абмежаванні і санкцыі павінны быць узмоцнены ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму, а не ўсіх беларусаў. Ураўноўванне беларусаў і расейцаў не толькі абясцэньвае волю беларускага народа і нашу барацьбу за дэмакратыю, але і паўтарае каланіяльную рыторыку расейскіх уладаў. Агароджа на мяжы з дыктатурай не ўзмоцніць бяспеку Літвы і Еўропы, бяспеку ўзмоцніць незалежная дэмакратычная і еўрапейская Беларусь.
Каардынацыйная Рада Беларусі заклікае не павялічваць абмежаванні ў дачыненні да беларусаў. Мы, як і большасць беларусаў, працягнем падтрымліваць украінцаў у іх барацьбе супраць расейскай агрэсіі. Мы заклікаем нашых міжнародных партнёраў садзейнічаць беларусам у стварэнні свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.