Блёк «Воля»
Палітычная праграма блёку «Воля» да выбараў у Каардынацыйную Раду Беларусі 2024
Блёк «Воля» — гэта аб'яднаньне парамілітарных і нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў і актывістаў, ініцыяванае удзельнікамі Палку Кастуся Каліноўскага.
Нашая даўгатэрміновая місыя — аднаўленьне, захаваньне і ўмацаваньне дзяржаўнага і народнага сувэрэнітэту Беларусі, тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны, рэспубліканскага дзяржаўнага ладу, дэмакратычнага палітычнага прававога рэжыму, падзелу ўладаў і вяршэнства закона.
Мэты
- Вызваленьне краіны з-пад гібрыднай акупацыі
- Адхіленьне ад дзяржаўнай улады ў Беларусі асобаў, якія ўтрымліваюць яе неканстытуцыйным шляхам
- Узнаўленьне дзяржаўных інстытутаў (парлямэнта, судоў) і разьдзяленьне ўладаў
- Падтрыманьне законнасьці ў краіне ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі правоў чалавека, прызнанымі ў першай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. і тымі, якія ратыфікуе дэмакратычна абраны парлямэнт
- Павышэньне абароназдольнасьці дзяржавы
- Разьвіцьцё нацыянальнай культуры
- Разьвіцьцё рынкавай эканомікі.
Задачы
- Фармаваньне Беларускай вызвольнай арміі
- Дапамога беларускім добраахвотнікам, валянтэрам і Ўзброеным сілам Украіны
- Павелічэньне міжнароднай падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі
- Вызваленьне Беларусі з-пад расейскай гібрыднай акупацыі
- Ліквідацыя неканстытуцыйнага палітычнага рэжыму
- Забесьпячэньне дзяржаўнай бясьпекі і правапарадку ў нестабільны палітычны час
- Правядзеньне рэформы Ўзброеных сілаў
- Прыцягненьне да адказнасьці ўсіх асобаў, якія зьдзейсьнілі злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва і іншыя цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, прадуглежаныя беларускім крымінальным заканадаўствам, правядзеньне люстрацыі
- Рэабілітацыя асобаў, якія пацярпелі ад рэпрэсыяў
- Стварэньне беларускага цэнтра падрыхтоўкі рэформ заканадаўства
- Рэфармаваньне судовай сыстэмы, эканомікі, сацыяльнай, адукацыйнай і культурнай палітыкі
- Інтэграцыя ў ваенныя і палітычныя блёкі дзяржаў, якія падзяляюць каштоўнасьці дэмакратыі і правоў чалавека
- Выпуск лічбавых бондаў (токенаў) з мэтай забяспячэньня выкананьня мэтаў і задач праграмы
- Для рэалізацыі вышэйпералічаных задач стварыць і развіць уласныя СМІ. Падтрымаць для гэтых мэт журналістаў, блогераў і выдавецтва літаратуры. Задейнiчаць радыёстанцыі, якія дазваляюць бяспечна вяшчаць на беларускую аўдыторыю ўнутры краіны і за мяжой.