«Маладых людзей засоўваюць у турму, і робяць іх закладнікамі такой сітуацыі, калі яны павінны стаць «папярэджаннем»: глядзіце, мы будзем судзіць гэтых маладых людзей, і для вас гэта сігнал, каб вы не падымалі носа, таму што з вамі будзе тое ж самае».

Экс-дацэнт МДЛУ, сябра асноўнага складу КР Наталля Дуліна каментуе падзеі вакол суда над маладымі актывістамі:

– Студэнты, як і ўсё грамадства, паказвалі сваю нязгоду з вынікамі выбараў, але ніякіх экстрэмісцкіх дзеянняў не здзяйснялі.

– Натуральна, усе мы ўнутры абураемся. Але гэта гэтак ганебна, што маладыя людзі, ім у сярэднім па 20 гадоў, і яны за нас за ўсіх павінны ахвяраваць сваім жыццём і сваёй свабодай». 

– Калі б мы маглі проста замест іх пасядзець, я маю на ўвазе сталых… Гэта ўжо не толькі азначае пераход чырвонай лініі дапушчальнай маралі, але гэта і ў рамках чалавецтва немагчыма, таму што чалавек не павінен «забіваць» сваіх дзяцей. А гэта псіхалагічнае забойства.

Каментарый цалкам у YouTube-канале КР.

 

Яшчэ навіны

Падзяліцца