Спачатку арышт Максіма Знака, адваката Віктара Бабарыкі, потым Іллі Салея і Людмілы Казак, адвакатаў Марыі Калеснікавай, а пасля пазбаўленне абаронцы Бабарыкі і Калеснікавай Аляксандра Пыльчанка адвакацкай ліцэнзіі…

Супадзенне?.. Зашмат «супадзенняў» паказваюць на заканамернасць.

Максіма Знака затрымалі людзі ў цывільным адзенні і ў масках, а пасяджэнне па яго справе абвясцілі закрытым. Людмілу Казак утрымлівалі ў РУУС больш за шэсць гадзін і не паведамлялі пра яе месца знаходжання сваякам, як таго патрабуе закон. Выступленнямі ў судзе сведкаў у балаклавах і пад выдуманымі імёнамі нас ужо не здзівіш.

У Беларусі паслядоўна пераследу падпадаюць тыя, хто павінен абараняць: адвакаты. Мы патрабуем спыніць ціск на праваабаронцаў.

Мы супраць:

– незаконных затрыманняў (людзьмі ў цывільным/ без прадстаўлення/ без указання абвінавачання);

– незаконных судовых пасяджэнняў (закрытых/ з беспадстаўнымі адмовамі на скаргі на дзеянні службовых асоб і дзяржорганаў/ з ананімнымі сведкамі);

– ціск на праваабаронцаў і іх сваякоў (утойванне месцазнаходжання арыштаваных, шматгадзінныя допыты, пагрозы, ператрусы).

Каардынацыйная Рада патрабуе гарантаваць бяспеку адвакацкай дзейнасці і заклікае беларускія суды выконваць законы Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ навіны

Падзяліцца