Мы, вышэйпералічаныя дэлегаты Каардынацыйнай рады ІІІ-га скліканьня, абмеркаваўшы актуальнае палітычнае, сацыяльнае, культурнае, эканамічнае, ваеннае становішча Беларусі і рэгіёна, прыходзім да высновы аб неабходнасьці стварэньня ў прадстаўнічым органе Беларусі – Каардынацыйнай радзе – пастаяннай камісіі, закліканай вызначаць стратэгічныя накірункі ў пытаньнях нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы.

Вартасьць стварэньня такой камісіі абгрунтавана наступным:

Беларускі народ фактычна страціў палітычную ўладу ўнутры краіны. Выбары фальсіфікуюцца. Узурпатар кіруе праз свой адміністрацыйны апарат цалкам без кантролю з боку беларусаў. Дзейнічае не сыходзячы з нацыянальных інтарэсаў Беларусі, а выключна кіруючыся сваімі ўласнымі інтарэсамі і інтарэсамі кіраўніцтва расеі.

Эканоміка Беларусі ў значнай ступені залежыць ад расейскага рынка і эканамічнай падтрымкі масквы. І гэта залежнасьць толькі паглыбляецца.

Сацыяльнае становішча Беларусі з'яўляецца складаным і мае шэраг праблем і выклікаў, звязаных з эканамічнай нестабільнасьцю, палітычнымі напружанасьцямі, абмежаваннямі і рэпрэсіямі ў сацыяльнай сферы.

Унутры Беларусі назіраюцца працэсы імклівай русіфікацыі. Дзяржаўная палітыка аддае перавагу расейскай мове і культуры, што выяўляецца ў сферы адукацыі, медыя і дзяржаўнага кіравання. Пасля 2020 года рэзка ўзмацніліся рэпрэсіі ў адносінах да дзеячоў беларускай культуры. Вынішчаны на тэрыторыі Беларусі недзяржаўныя культурныя суполкі і арганізацыі.

Беларускі народ ня мае падкантрольнага яму ўласнага войска, каб бараніць сувэрэнітэт і незалежнасьць краіны. Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь цалкам падпарадкоўваюцца загадам арганізаванай злачыннай групы, якая ўтрымлівае ўладу неканстытуцыйным шляхам. Імавернасьць таго, што такое войска здольнае абараняць краіну ад ваеннай агрэсіі, крытычна малая. Акрамя таго, існуе небясьпека выкарыстаньня Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь для агрэсіі супраць суседніх дзяржаў і рэпрэсій супраць беларускага грамадзтва, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам беларусаў і, у прыватнасьці, нацыянальнай бясьпецы.

Гэтыя пытанні і пагрозы ў пералічаных сферах падводзяць да высновы аб неабходнасьці стварэння асобнай Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы (далей - Камісія).

Камісія мусіць перасьледваць наступныя мэты:

1) адсочваць пабежны стан і тэндэнцыі рэгіянальнай бясьпекі і ўнутраных абставін у Беларусі. Арганізоўваць (замаўляць) экспэртную ацэнку ў гэтых тэмах;

2) каардынаваць дзейнасьць КР у пытаньнях бясьпекі з АПК і Офісам Святланы Ціханоўскай, разглядаць пытаньні нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпекі з пункту гледжаньня нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўзаемадзеяньні з зацікаўленымі бакамі.

3) дапамагаць дзейным ва Ўкраіне і былым беларускім добраахвотнікам у краінах іх пражываньня.

4) разьвіваць «сілавы» чыньнік для ўзмацненьня пазыцыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў справе транзыту ўлады ад дыктатуры да дэмакратыі, у пытаньнях аднаўленьня, захаваньня і ўмацаваньне дзяржаўнага і народнага сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны;

Задачы Камісіі:

- распрацоўка зваротаў да замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, непасрэдная камунікацыя з партнёрамі па пытаннях Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы; 

- складаньне нарматыўных актаў, дамоваў і іншых дакументаў, неабходных для ажыцьцяўленьня дзейнасьці;

- падрыхтоўка дакумэнтаў ў пытаньнях нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпекі для прадастаўлення на агульны разгляд КР і прыняцьця КР рашэньняў;

- разгляд варыянтаў і прапаноў на кандыдатуру прадстаўніка ў АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы, надалей ажыццяўленне узаемадзеяння з ім у справе рэалізацыі мэтаў і задачаў камісіі;

- арганізацыя (замова) экспэртнай ацэнкі крызысных сітуацый у Беларусі і рэгіёне,

- прыцягненне да супрацы профільных экспэртаў, дасьледчых груп, адпаведных аналітычных цэнтраў;

- выпрацоўка прапаноў рэакцыі КР на крызысныя сытуацыі;

- падрыхтоўка, каардынацыя, ўзгадненьне з адпаведнымі працоўнымі групамі ды іншымі камісіямі КР, арганізацыя, абмеркаваньне і вынас на зацьвярджэньне КР прапановы па падтрымцы дзейных беларускіх добраахвотнікаў у складзе ЗСУ і нацгвардыі Украіны;

- распрацоўка мэханізмаў інфармацыйнай, арганізацыйнай ды іншай падтрымкі былых беларускіх добраахвотнікаў, прыцягненне да гэтай дзейнасьці зацікаўленых груп і асобаў, кантактаванне з адпаведнымі ўстановамі, грамадзкімі структурамі краінаў, у якіх пражываюць добраахвотнікі;

- спрыяньне развіццю ў дыяспары спартовых суполак (абʼяднаньняў, клюбаў ды інш.) і легальных парамілітарных структураў, каардынацыя гэтай дзейнасьці з профільнымі камісіямі КР, з АПК, з Офісам СЦ, уладнымі структурамі краінаў пражываньня дыяспары;

- спрыяньне разьвіцьцю нацыянальных афіцэрскіх кадраў, дзеля гэтага ацэньвае магчымасьці, шукае варыянты навучаньня беларусаў у вайсковых навучальных установах краінаў НАТА, рыхтуе неабходныя для гэтага захады з боку КР, каардынуе гэтую справу з АПК і Офісам СЦ;

- разгляд мэтазгоднасьці і магчымасьці стварэньння беларускіх нацыянальных вайсковых падразьдзяленьняў у складзе вайсковых фармаваньняў краінаў НАТА, каардынацыя гэтай дзейнасьці з профільнымі камісіямі КР, з АПК, з Офісам СЦ, адпаведнымі структурамі краінаў пражываньня дыяспары;

Дэлегат_ки

Блок Пракоп’ева — Ягорава
«Незалежныя беларусы»

Накіраваць зварот

Мы пастараемся як мага хутчэй адказаць на ваш зварот. Каб атрымаць зваротную сувязь калі ласка пазначце кантакт для сувязі.

Thank you! Your submission has been received!
Oops! Something went wrong while submitting the form.
Пошта
Інфармацыйная падтрымка:
Прэс-служба:
press@rada.vision