Сёння, 3 верасня, прымаецца рашэнне аб выбары меры спынення ў адносінах да Ліліі Ўласавай. Нагадаем, сябра Презідыума Каардынацыйнай Рады была затрыманая ДФР 31 жніўня.

Калегі і блізкія Ліліі Ўласавай склалі петыцыю аб яе вызваленні. Мы далучаемся да петыцыі і просім максімальна распаўсюдзіць яе.

Каардынацыйная Рада ўспрымае дзеянні ўлады як наўмысны ціск. Мы не ведаем, якое парушэнне заканадаўства ў эканамічнай сферы інкрымінуецца Ліліі Ўласавай. Але мы безумоўна упэўненыя, што яе асабістыя і прафесійныя якасці як юрыста і як медыятара дазваляюць весці дыялог і выключыць яе знаходженне ў следчым ізалятары.

Просім вас падтрымаць і далучыцца да нашага звароту, запоўніўшы форму.

Тут вы можаце бачыць спіс тых, хто ўжо падпісаў зварот. Апроч таго, Савет адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы накіраваў ліст на імя прэзідэнта Беларусі з просьбай неадкладна вызваліць Лілію Ўласаву.

Яшчэ навіны

Падзяліцца