Карысным сталася ўсё. Апроч працы з экспертамі, пазнаёміўся з актывістамі іншых раёнаў і гарадоў і ўзяў на нататку ідэі для нашай супольнасці, — падзяліўся ўдзельнік папярэдняга трэнінгу.

Школа лідараў лакальных супольнасцяў «ЯДРО» і Ініцыятыва «КОТэГС» Каардынацыйнай рады запрашаюць удзельнікаў на 6-ы трэнінг для актывістаў мясцовых супольнасцяў. Заняткі пройдуць 20 і 21 лютага з 10.00 да 18.00 у Мінску. Абавязкова браць удзел у двух днях трэнінгаў. 

Разам з трэнерамі ўдзельнікі разбяруцца, як прапанаваць ідэю незнаёмым людзям, як матываваць і працаваць з пярэчаннямі. Будзе занятак па  мастацтве гаворкі і дзелавой камунікацыі, а таксама блок па прававых пытаннях арганізацыі КОТэГСаў.

Прыём заяў — да 16-га лютага. Навучанне бясплатнае.

Навіны пра актыўныя дваровыя супольнасці — у Telegram-канале «КОТэГС: мясцовае самакіраванне».

Калі вы хочаце зрабіць лепш жыццё вашае дваровае супольнасці і/ці даведацца навошта патрэбны орган тэрытарыяльнага кіравання, звяртайцеся за кансультацыяй да каманды КОТэГС, kotos.org.

Яшчэ навіны

Падзяліцца