6 мая, у 19:30 правядзём простай эфір з урачом-інфекцыяністам і сябром КР Мікітам Салаўём.

Паводле дадзеных Фонду медычнай салідарнасці, па палітычных матывах звольнена ўжо больш за 60 урачоў. На мінулым тыдні не падоўжылі кантракта з галоўным урачом 3-га дзіцячага шпіталя Максімам Ачарэтнім. Сёння стала вядома, што звольнілі галоўнага ўрача 10-й стаматалагічнай паліклінікі Ірыну Вадзейка. Учора затрымалі хірурга Андрэя Любецкага. Ціск на «няправільных» медыкаў працягваецца, нягледзячы на тое, што Мінпрацы кажа пра 6000 вакансій медпрацаўнікоў у Беларусі. 

Заўтра ў прамым эфіры Мікіта Салавей пагаворыць пра тое, ці ёсць сёння салідарнасць сярод медыкаў, куды могуць прывесці рэпрэсіі над урачамі, раскажа пра сітуацыю з пандэміяй і вакцынацыяй ад COVID-19.

Задавайце пытанні ў форме на сайце, а таксама падчас эфіру.

Далучайцеся заўтра ў 19:30 да стрыма на YouTube-канале КР.

Яшчэ навіны

Падзяліцца