Рэгламент Каардынацыйнай рады

  1. Каардынацыйная Рада (далей – КР) з’яўляецца адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадства. КР ствараецца з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэсу перадачы ўлады і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. КР дзейнічае на падставе асноватворных прынцыпаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. КР не мае на мэце захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, не заклікае да арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.
  2. Сябры КР прызнаюць наяўнасць недапушчальных парушэнняў пры правядзенні выбарчай кампаніі і падліку галасоў на выбарах, не прызнаюць афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў, лічаць злачынным гвалт з боку праваахоўных органаў, лічаць неабходным вызваленне палітычных зняволеных.
  3. Сябры КР гатовыя выражаць дакладную пазіцыю грамадзянскай супольнасці адносна падзей у Беларусі.
  4. Першапачатковы прыём і апрацоўка заявак на ўдзел у КР на даручэнне Святланы Ціханоўскай ажыццяўляецца В.Кавальковай, М.Знакам, якія ўключаюцца ў асноўны склад КС. Наступная апрацоўка заявак сябраў пашыранага складу КР з мэтай іх далучэння да асноўнага складу КР адбываецца з дапамогай кампьютарных сістэм, якія гарантуюць галасаванне значнай колькасці выборцаў па прапанаваных кандыдатурах з пашыранага складу КР або выпадковы выбар (жэрабя) з кандыдатур пашыранага складу КР, што прадставілі пра сябе сапраўдную інфармацыю і/або тых, што прадстаўляюць сацыяльныя групы, недастаткова поўна прадстаўленыя ў КР. Прыём у сябры асноўнага складу магчымы таксама па рашэнню КР.
  5. Асноўны склад КР уключае 110 сяброў, астатнія асобы, якія падалі заяўкі, уключаюцца ў пашыраны склад КР. Фарміраванне асноўнага складу КР павінна быць здзейснена такім чынам, каб у яго ўвайшлі беларусы, якія карыстаюцца павагай у розных групах насельніцтва.
  6. Усе сябры КР з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі і для ўдзелу ў пасяджэннях гатовыя прыбыць у Мінск. З уважлівых прычын дапускаецца ўдзел сяброў асноўнага складу КР і яго Прэзідыума ў пасяджэннях праз выдаленую сувязь, аднак падчас пасяджэння яны павінны знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.
  7. Асноўны склад КР з ліку сваіх сяброў абірае 7 сяброў Прэзідыума наступным чынам: кожны сябра асноўнага складу КР паказвае 7 выбраных ім сяброў для вылучэння ў Прэзідыум, і ў Прэзідыум лічацца абранымі сябры, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.
  8. Па рашэнню ¾ ад агульнай колькасці сяброў КР вырашаюцца пытанні пераабрання Прэзідыума і змянення дадзенага Рэгламента. У выпадку невыканання прынцыпаў працы сябры КР, парушэння Рэгламента і Рэзалюцыі, учынення дыскрэдытуючых КР учынкаў, дапускаецца іх выключэнне па рашэнню КР.
  9. Рашэнні КР і Прэзідыума прымаюцца большасцю галасоў ад агульнай колькасці сяброў. Усе рашэнні КР прымаюцца галасаваннем сябраў Прэзідыума, а ў выпадку немагчымасці прыняцця рашэння Прэзідыумам (у тым ліку пры арышце сяброў прэзідыума, іх знаходжанні за мяжой) рашэнні прымаюцца ў аператыўным парадку галасаваннем у афіцыйным канале КР. Праекты рашэнняў ставяцца на галасаванне пасля папярэдняга (не менш за 4 гадзіны) абмяркоўвання ў канале, праекты рашэнняў павінны быць аформлены і ўтрымліваць усю неабходную інфармацыю для прыняцця рашэнняў, не павінны супярэчыць Рэгламенту і Рэзалюцыі КР. Галасаванне па праектах рашэнняў праводзіцца ў афіцыйным канале цягам 24 гадзін, рашэнне лічыцца прынятым з моманта, калі за яго прагаласавала больш за 50% ад колькасці сяброў асноўнага складу КР, якія маюць магчымасць удзельнічаць у галасаванні (якія знаходзяцца на тэрыторыі РБ і не затрыманыя). КР фарміруе працоўныя групы па накірунках працы, у якія ўваходзяць сябры асноўнага складу КР, а таксама прыцягнутыя эксперты і спецыялісты.
  10. У пашыраны склад КР уваходзяць тыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, хто падаў заяўкі і выконвае агульныя прынцыпы КР, якія будуць ажыццяўляць працу на віртуальных пляцоўках і рыхтаваць праекты дакументаў і рашэнняў КР, выказываць ідэі для прапрацоўкі. Удзельнікамі віртуальных пляцовак працоўных груп могуць выступаць таксама эксперты, спецыялісты, валанцёры, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у тым ліку тыя, хто знаходзіцца за мяжой, гатовыя дапамагаць КР, яе працоўным групам, а таксама падтрымліваць іх ініцыятывы.
  11. У якасці Назіральнікаў КР, якія маюць права прысутнічаць на пасяджэннях і/ці знаёміцца з матэрыяламі, на падставе асобных запрашэнняў могуць выступаць прадстаўнікі розных канфесій, вядомыя беларусы, якія не могуць у гэты момант знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ды іншыя асобы.

Рэдакцыя з улікам змяненняў ад 6.09.2020

Падзяліцца