З дапамогай сэрвісу «еЗдоровье» людзі атрымліваюць магчымасць аддаленых кансультацый прафесіяналаў.  Пры жаданні можна зрабіць ахвяраванне і дапамагчы ўрачам Беларусі, пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. Праект створаны камандамі платформы «Голас» і Фонду медыцынскай салідарнасці.

Цяпер можна атрымаць кансультацыю тэрапеўта, педыятра, гастраэнтэролага, афтальмолага, гінеколага, псіхіятра, псіхолага, анестэзіёлага, алерголага, эндакрынолага, траўматолага-артапеда, педыятра-кардыёлага. Кожны спецыяліст мае медыцынскія дыпломы і іншыя пацвярджальныя дакументы. 

Інфармацыя пра пацыентаў зашыфраваная і надзейна абароненая. Зрабіць фінансавую дапамогу лекарам можна і без анлайн-кансультацыі.

З-за палітычнай сітуацыі больш за 5000 медпрацаўнікоў звольненыя са жніўня 2020 года. Правядзенне анлайн-кансультацый дазволіць прафесіяналам несці карысць людзям і атрымліваць ад іх дапамогу.

Запісацца на кансультацыю можна на платформе okdoc.me.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Fill out this field
Fill out this field
Please enter a valid email address.
You need to agree with the terms to proceed