Па іх задуме, зняволенне павінна было зламаць мяне. Гэтага не адбылося. Час у СІЗА толькі загартаваў мой характар. Падтрымка з волі напаўняе радасцю кожны дзень, – перадала Кацярына Андрэева.

9 лютага ў 10:00 у судзе Фрунзэнскага раёна пройдзе суд па справе Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовой.  Журналістак «Белсата» затрымалі 15-га лістапада пасля эфіру з акцыі на «Плошчы Перамен».

Цяпер у зняволенні знаходзяцца 9 прадстаўнікоў і прадстаўніц СМІ. Сярод іх сябра асноўнага складу КР – Ксенія Луцкіна. Ксенія звольнілася з БТ і хацела стварыць канал аб’ектыўных навін. Цяпер Ксенія сядзіць у СІЗА і абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у рамках «справы «Прэс-клуба». 

Кіраўнікі незалежных СМІ і ветэраны журналістыкі падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі над журналістамі. 

Прыходзьце заўтра ў суд Фрунзэнскага раёна і падтрымайце сумленную журналістыку!

Яшчэ навіны

Падзяліцца