Сёння і ўвесь тыдзень праходзяць «суды», якія не павінны былі здарыцца ў дзяржаве, дзе працуе закон. 

Гэтыя справы — гэта заказ улады, якая не можа пагадзіцца з тым, што ў яе няма падтрымкі большасці. Гэты пераслед грамадзянаў за думкі і перакананні, то бок за рэалізацыю імі сваіх канстытуцыйных правоў, — скаментавала Вольга Кавалькова, сябра прэзідыума КР. — У прававой дзяржаве гэта немагчыма. Мы рабілі і будзем рабіць усё, каб законнасць і бяспека вярнуліся ў нашу краіну, каб галіны ўлады не залежалі адна ад адной і суд быў справядлівым. Гэта важна для ўсіх, незалежна ад палітычных паглядаў. Гэта грунт функцыявання дзяржавы

Я заўсёды верыла і працягваю верыць у людзей. Мы ўсе чакаем ад суддзі на абвяшчэнні прысудаў слова «невінаваты». Пасля гэтых словаў у дачыненні ўсіх палітычных зняволеных можна пачаць пераадольваць палітычны крызіс. Мы патрабуем іх вызвалення.

Яшчэ навіны

Падзяліцца