Сёння пяцярых чалавек, затрыманых па «Справе Прэс-клуба», уключаючы сябра КР Ксенію Луцкіну, прызналі палітзняволенымі.

За 2020-ы год, па інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), у Беларусі было 477 затрыманняў журналістаў. 9 з іх цяпер у турмах.

Старшыня БАЖ і сябра КР Андрэй Бастунец распавёў, што асацыяцыя расказвае пра ціск на журналістаў за межамі Беларусі: скіравалі звароты ў праваабарончыя арганізацыі ў іншых краінах з заклікам звярнуцца да ўлад Беларусі і ўрадаў сваіх краін, звярнулася да  спецдакладчыка ААН па Беларусі.

— Мы рабілі запыт у Следчы камітэт , пракуратуру і МУС, спрабавалі змяніць меру спынення затрыманым журналістам пад даручальніцтва вядомых асоб, — скаментаваў Андрэй Бастунец.

Каардынацыйная рада дзякуе журналістам і журналісткам за іх адвагу і просіць падтрымаць іх, як і іншых палітвязняўзняволеных, лістамі і распаўсюджаннем інфармацыі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца