– Yara – адзін з самых стабільных партнёраў для «Беларуськалія». Сыход Yara стане незаменнай стратай, — каментуе Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафзвязаў і сябра КР.

– Мы лічым, што трэба зрабіць усё магчымае, каб Yara засталася ў Беларусі. Гэта залежыць выключна ад кіраўніцтва «Беларуськалій», а дакладней, ад беларускіх улад. Яны павінны выканаць умовы Yara. У гэтым выпадку можна разлічваць на заключэнне кантракта.

Зараз вырашаецца лёс кантракта паміж нарвежскай кампаніяй Yara і «Беларуськалій». Yara дагэтуль не атрымала адказу на высунутыя ўмовы, пры выкананні  якіх яна зможа перазаключыць кантракт. Гэтых умоў дзве. Першае —  аднавіць звольненых за страйк працаўнікоў. Другое — павялічыць бяспеку працы шахцёраў.

У незалежным прафсаюзе лічаць, што трэба да апошняга скарыстаць працэс перамоў для ціску на адміністрацыю «Беларуськалія», каб умовы былі выкананыя.

Яшчэ навіны

Падзяліцца