У сувязі з адвольнай і незаконнай (на думку шэрагу фракцый і пазафракцыйных дэлегатаў) трактоўкай вынікаў галасавання аб даверы кіраўніку камісіі па юрыдычных пытаннях з боку некаторых членаў Нарады фракцый КР, Фракцыя адказнага партнёрства па выніку ўнутранага ўзважанага і ўзгодненага рашэння афіцыйна заяўляе аб выхадзе з Нарады і адмове ад удзелу ў паседжаннях НФ да вяртання ў яе кіраўніка юрыдычнай камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі Рамана Кісляка.

Фракцыя таксама  афіцыйна рэкамендуе намесніку кіраўніка камісіі Арцёму Лядоўскаму прыпыніць усю актыўнасць у камісіі да аднаўлення законнага стану спраў.

Мы заяўляем аб недапушчальнасці адвольнай трактоўкі юрыдычных пытанняў і расчараваныя неабходнасцю даносіць гэтую агульнадаступную інфармацыю да асоб, якія гэтым займаюцца ў Нарадзе фракцый. Такі стан спраў недапушчальны ў адэкватным, адукаваным і ўсведамляючым сваю адказнасць прадстаўнічым органе дэмакратычных сіл, якім імкнецца стаць Каардынацыйная Рада Беларусі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца