Паважаныя калегі!

Каардынацыйная рада Беларусі была ўтворана ў жніўні 2020 года з мэтай арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У канцы 2022 – пачатку 2023 года Каардынацыйная рада правяла ўнутраную рэформу, пашырыўшы склад прадстаўніцтва ад арганізацый грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных палітычных актараў.

Другі склад Каардынацыйнай рады прыняў рашэнне аб сваім часовым мандаце ў адзін год і неабходнасцi правядзення працэдуры абрання новых дэлегатаў па заканчэнні тэрміна паўнамоцтваў бягучага складу дэлегатаў.

Згодна са Статутам Каардынацыйнай рады Беларусі, паўнамоцтвы дэлегатаў КР заканчваюцца 8 лютага 2024 года. Парадак абрання новых дэлегатаў і фармаванне новай Каардынацыйнай рады неабходна вызначыць у тэрмін не пазней, чым за тры месяцы да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў, г.з. да 08 лістапада 2023 года.

Разумеючы, што статус Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці з’яўляецца важным для канфігурацыі палітычных сіл, мы мяркуем, што пытанне вызначэння механізму фармавання яго новага складу патрабуе інклюзіўнага працэсу кансультацый з дэмакратычнымі сіламі, зацікаўленым арганізацыям грамадзянскай супольнасці, экспертнай супольнасцю і шырокай грамадскасцю Беларусі.

У перыяд з 30 верасня па 4 лістапада мы запрашаем да правядзення кансультацый па пытанні пераабрання сябраў КР прадстаўнікоў усіх дэмакратычных сілаў Беларусі. А таксама запрашаем да правядзення публічных дэбатаў калег з Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнікоў палітычных партый і журналістаў для абмеркавання працэдуры фармавання новага складу Кардынацыйнай рады.

Ключавыя пытанні для абмеркавання:

  • Ці патрэбны прадстаўнічы орган у структуры дэмакратычных сіл? Якія павінны быць яго функцыі?
  • Ці трэба фармаваць новы склад КР на аснове ўсеагульных выбараў у КР?
  • Ці варта захоўваць працэдуру дэлегавання ад арганізацый грамадзянскай супольнасці і якая частка КР павінна фармавацца з прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці?
  • Калі фармаваць новы склад КР на аснове ўсеагульных выбараў, то які механізм і працэдура выбараў павінны быць прапанаваны?
  • Калі фармаваць новы склад КР без правядзення ўсеагульных выбараў, то які механізм і працэдура павінны быць прапанаваны?

Аб сваім жаданні прыняць удзел у кансультацыях і дэбатах паведаміце нам на [email protected].

Нарада фракцый Каардынацыйнай рады Беларусі

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Fill out this field
Fill out this field
Please enter a valid email address.
You need to agree with the terms to proceed