19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў законы пра дзяржаўную сімволіку Беларусі – бела-чырвона белы сцяг і герб «Пагоня». 

Гэта сімволіка дзейнічала да 7 чэрвеня 1995 года. Пасля рэферэндуму, ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам, у Беларусі змяніліся дзяржаўны герб і сцяг. 

У 2020 годзе БЧБ і «Пагоня» сталі сімваламі змагання за сумленныя выбары і супраць гвалту. Калі ўлады вырашылі прызнаць бела-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім, Каардынацыйная рада ініцыявала петыцыю ў падтрымку БЧБ-сцяга. Гэта петыцыя стала самай масавай за ўсю гісторыю партала petitions.by.

Яшчэ навіны

Падзяліцца