Сёння беларусы ў розных гарадах традыцыйна гулялі па сваіх раёнах, віталі суседзяў у іншых калонах і запускалі ў неба чырвоныя і белыя шары.

Дзякуй усім, хто ў чарговы раз выйшаў паказаць, што нас шмат; што мы не згодны з тым, што адбываецца ў нашай краіне; што мы салідарныя з тымі, хто цяпер находзіцца пад вартай і не сустрэне Новы год з блізкімі.

На жаль, сёння таксама здарыліся кропкавыя затрыманні. Цяперашняй уладзе складана прыняць, што іх адзіны супраціў не спыніць беларусаў — яны працягваюць выходзіць нават пасля тысячаў затрыманых, штрафаў і адседжаных сутак.

Каардынацыйная Рада ўдзячная адважным беларусам, якія не спыняюцца, нягледзячы на запалохванні і надуманыя абвінавачванні, для таго каб набліжаць жыццё ў Беларусі, пра якое мы марым і якого заслугоўваем.

Мы ведаем, што ў новы год беларусы ідуць з адной агульнай марай, і ўпэўненыя, што нас не спыніць на гэтым шляху.

Яшчэ навіны

Падзяліцца