Тыдні і месяцы адважныя беларусы і беларускі сядзяць за сваю і агульную праўду. Гэта наша задача, тых, хто на волі, — казаць пра людзей, якія апынуліся за кратамі з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі і палітычных перакананняў.

Праект politzek.me збірае інфармацыю пра кожнага і кожную, хто цяпер чакае нашай падтрымкі і лістоў. З палітзняволенымі можна сябраваць, нават знаходзячыся на адлегласці!

Заходзьце на сайт politzek.me, чытайце гісторыі палітзняволеных, абірайце, з кім хочаце сябраваць, і выконвайце заданні, каб пра вашых сяброў даведалася больш людзей. Вы можаце ліставаць, публікаваць лісты ў сацсетках, расказваць пра навіны ад палітвязняў вашым сябрам — рабіць усё для таго, каб мы ні на дзень не забывалі пра тых, на чыім месцы можа апынуцца кожны і кожная з нас.

Калі вы далёка, а падтрымаць палітзняволеных хочацца, — скарыстайце сэрвіс vkletochku.org. Ваш электронны ліст надрукуюць, адправяць і дашлюць вам адказ.

Дапамагчы з перадачамі для палітвязняў, падпісаць іх на газеты і часопісы, а таксама падтрымаць сем’і зняволеных можна праз рэсурс dissidentby.com.

Наша сіла ў адзінстве і салідарнасці!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu