«Самае крыўднае, што мяне пазбавілі магчымасці дапрацаваць да канца па такіх значных рэзанансных справах, як справы Сяргея Ціханоўскага і Марыі Калеснікавай».

Людміла Казак і Сяргей Зікрацкі – былыя адвакаты сяброў прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай і Максіма Знака. Іх і яшчэ 17 адвакатаў пазбавілі ліцэнзій у Беларусі.

У стрыме КР юрысты расказалі, што робяць адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзій, якія спосабы засталіся ў людзей, каб выказаць мірны пратэст, ці падтрымваюць яны сувязь з былымі падабароннымі і што думаюць пра новыя законы ў Беларусі.

Запіс стрыма – па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца