Сябра прэзідыума КР, адвакат Максім Знак напісаў свайму бацьку, што мае намер зрабіць усё для абароны сваіх правоў:

 – Ніхто не павінен мяне папікнуць тым, што я не скарыстаў усіх сродкаў закона для абароны сваіх правоў, – піша Максім. – Можа дарэмна, але мне адзначаць усё больш недахопаў і сапраўднае вар’яцтва і знаходзіць довады гэтаму, прыносіць прафесійнае задавальненне. Трэба зрабіць усё, каб «НЕ» сказаць прынамсі вельмі хацелася б

Бацька Максіма расказаў, што апошнім часам ён пісаў сыну, што чакаць станоўчых вынікаў ад судоў не даводзіцца. Па яго думцы, усе намаганні адвакатаў і сведкаў не маюць значэння, калі суд несумленны. Здаецца, у Максіма іншая пазіцыя.

Нават у турме Максім Знак працягвае захоўваць аптымізм і пісаць беларусам неверагодныя лісты

Вы можаце падтрымаць Максіма лістом: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

А для тых, хто зажурыўся, – музычны рэцэпт устойлівасці ад Макса.

Яшчэ навіны

Падзяліцца