4-га снежня 37 краін-удзельніц АБСЕ выказаліся пра сітуацыю ў Беларусі і заклікалі, тых, хто ўтрымлівае уладу ў Беларусі, да дыялогу.

У заяве АБСЕ напамінаюць пра тое, што правы чалавека з’яўляюцца прадметам міжнароднай адказнасці. Першымі крокамі павінны стаць прызнанне выбараў 9 жніўня несапраўднымі, спыненне гвалту і пачатак расследавання па факце гвалту над мірнымі беларусамі, правядзенне новых вольных і сумленных выбараў.

Як мінімум 500.000 беларусаў ужо прызналі Каардынацыйную Раду легітымным прадстаўніком беларускага народа. Еўрапарламент раней заявіў, што бачыць КР як часовае прадстаўніцтва людзей, якія патрабуюць дэмакратычных змен у Беларусі, адкрытае для ўсіх палітычных і грамадскіх зацікаўленых бакоў. А ў рамках прыняцця Акта пра дэмакратыю, правы чалавека і суверэнітэту ў Беларусі Палата Прадстаўнікоў Кангрэса ЗША рэкамендавала кіраўніцтву Беларусі неадкладна пачаць дыялог з Каардынацыйнай Радай.

Каардынацыйная Рада працягвае заставацца адкрытай да дыялогу з удзелам міжнароднай супольнасці. Мы падкрэсліваем, што для адкрытага дыялогу ўсе затрыманыя сябры КР павінны быць на волі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца