Заўтра, 14 чэрвеня, у 19:00 Каардынацыйная рада правядзе стрым «Каго выратуе амністыя?». Алег Гулак, Вольга Кавалькова і Пётр Рудкоўскі будуць размаўляць пра тое, чаму беларускім палітзняволеным пачалі прапаноўваць напісаць просьбу пра памілаванне.

Ці ёсць у беларускіх законах паняцце «амністыя» і як адбываецца працэс памілавання? Якія бонусы атрымліваюць улады пры датэрміновым вызваленні зняволеных? Колькі зняволеных ужо напісалі прашэнне пра памілаванне? 

Спікеры:

Вольга Кавалькова, юрыст, сябра прэзідыума КР;

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта;

Пётр Рудкоўскі, сябра КР, дырэктар даследчага цэнтра BISS.

Мадэратар: Зміцер Міцкевіч, журналіст, аналітык у сферы нацыянальнай бяспекі.

Далучайцеся заўтра ў 19:00 да нашага стрыма на YouTube-канале КР.

Яшчэ навіны

Падзяліцца