У традыцыйным штотыднёвым дайджэсце расказваем пра галоўныя навіны мінулага тыдня.

Запусцілі Рух большасці

Гэта новая ініцыятыва, якая дапаможа нам хутчэй перамагчы беззаконне. Далучайцеся да чат-бота Руху Большасці.

Правялі Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

З 16 па 22 лістапада прайшло анлайн-мерапрыемства для бізнесменаў: Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. Спікеры і ўдзельнікі абмеркавалі праблемы працы бізнесу ў пераломны час, тэмы пошуку новых ідэй, жаночага лідарства і стартапаў.

Правялі канферэнцыю BelarusDigital.Vision

Спікеры з Беларусі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Расіі, ЗША і іншых краінаў абмеркавалі найлепшы досвед пабудовы лічбавай дзяржавы і лічбавай эканомікі.

Працягнулі развіваць КОТГСы

Цяпер мы рыхтуемся да пасяджэнняў ініцыятыўных груп для перавыбрання ўпаўнаважаных асобаў, за якіх у далейшым будуць збірацца подпісы для іх абрання ў кіраўніцтва КОТГСаў.  Далучайцеся да ініцыятывы. А пачытаць пра КОТГСы, якія ўжо дзейнічаюць, можна тут.

Арганізавалі прэс-канферэнцыю з рэгіянальнымі СМІ

19-га лістапада прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады Максім Баграцоў, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі і Алесь Аляхновіч расказалі аб тым, чым сёння займаецца Каардынацыйная Рада, якія выклікі стаяць перад заводамі, бізнесамі, палітычнай сістэмай.

Працягнулі працу з праектам 23-34

Мы дапамагаем развівацца ініцыятыве як партнёры праекта. Дасылайце свае гісторыі аб тым, як вас асудзілі па артыкуле 23.34 і сумежных. Нашая агульная задача — сабраць інфармацыю пра абсалютна ўсе парушэнні, звязаныя з мірнымі акцыямі, і правесці іх грамадскае расследаванне.

Каардынацыйная Рада — гэта мы!

Яшчэ навіны

Падзяліцца