Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе 16-22 лістапада анлайн і будзе даступны для ўсіх ахотных абмеркаваць тэмы бізнесу падчас пералому, пошуку новых ідэй, лічбавага грамадства і эканомікі, жаночага лідарства і стартапаў. Штодзень мы будзем рабіць стрым у другой палове дня. Расклад стрымаў і рэгістрацыя на сайце https://gew.by

Сярод спікераў GEW Belarus сябры Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова, Алесь Аляхновіч, Таня Марыніч, Максім Баграцоў, Вольга Шпарага, Павел Данейка, Наталля Макаева, Дзмітрый Крук, а таксама міжнародныя эксперты, стартапы, прадпрымальнікі, інвестары і эксперты.

Адмысловы госць Цырымоніі адкрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва 16 лістапада – лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, якая выступіць са зваротам да бізнесу і адкажа на пытанні прадпрымальнікаў.

Мы запрашаем прадстаўнікоў бізнес-супольнасці Беларусі, прафесіяналаў, прадпрымальнікаў далучыцца да круглага стала “Новыя ідэі для новай Беларусі”, які будзе арганізаваны ў партнёрстве з КР на заканчэнне праграмы аўторка 17 лістапада, каб абмеркаваць сітуацыю, у якой мы знаходзімся цяпер і пабрэйнсторміць новыя рашэнні для бізнес-супольнасці ў новай Беларусі. Рэгістрацыя.

Якой будзе Беларусь будучыні? Што мы можам зрабіць, каб як нацыя не проста выжыць сёння, а стаць разумнейшымі і больш гнуткімі? Ці могуць тэхналогіі стаць асновай для стварэння новай грамадзянскай дамовы? На гэтыя пытанні мы паспрабуем знайсці адказ на канферэнцыі “BelarusDigital.Vision“, якая пройдзе 20 лістапада анлайн у партнёрстве з КР і будзе складацца з трох плыняў. На канферэнцыі выступяць самыя яркія тэхналагічныя лідары з розных краін свету, як, напрыклад, прафесар Сяргей Гурыеў, Прадстаўнік высокага ўзроўню Прэм’ер-міністра Польшчы па пытаннях Govtech Юстына Арлоўская, Дарадца па дыджыталізацыі Урада Эстоніі Мартэн Каеватс, Дарадца Міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Яніка Мярыла, лідар праекту Голас Павел Лібер, каб пераасэнсаваць прынцыпы лічбавай дзяржавы, лічбавай эканомікі, і лічбавай асобы. Сайт канферэнцыі з дэталямі.

Тэмы кожнага дня GEW Belarus:

Панядзелак, 16 лістапада, 11:00 – 13:00 Цырымонія адкрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Падрабязнейшая праграма і Рэгістрацыя.

Аўторак, 17 лістапада, 15:00 – 18:00 “Бізнес падчас крызісу. Новыя ідэі для новай Беларусі”. Падрабязней аб сесіях гэтага дня.

Серада, 18 лістапада 15:00 – 18:00 “Жаночае лідарства”. Падрабязней аб сесіях гэтага дня.

Чацвер, 19 лістапада, 16:00 – 19:30, “Стартап і венчурная экасістэма”.  Падрабязней аб сесіях гэтага дня.

Пятніца, 20 лістапада, 10:00 – 19:00 “Digital Belarus. Vision”. Сайт Канферэнцыі.

Субота, 11:00 Канферэнцыя па бізнесе для падлеткаў TeenGuru

Яшчэ навіны

Падзяліцца