За студэнтаў даручыліся, частка праваабарончага цэнтра «Вясна» і сябра КР Алесь Бяляцкі, прафесар БДУ і сябра КР  Наталля Абрашына-Жадаева і дэпутат МІНГАРСАВЕТА Вольга Цесакова.

Даручальніцтва — гэта заява, у якой вы ручаецеся за тое, што няма патрэбы ўтрымліваць чалавека пад вартай падчас следства, бо ён ці яна не стануць хавацца.

Сёння ў Беларусі 12 палітзняволеных студэнтаў і выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава. Сярод палітзняволеных і актывістка моладзевага блока, сябра КР Алана Гебрэмарыам. Спіс студэнтаў і ўзор заявы — на сайце «Задзіночання беларускіх студэнтаў» zbsunion.by. Кампанія па даручальніцтве праходзіць да 10-га лютага.  

– Калі б сабраць усіх студэнтаў, якіх ўлады за апошнія месяцы кінулі ў турму, атрымалася б поўная навучальная група. Яны апынуліся там, бо любяць Беларусь, – падзяліўся сваімі развагамі Алесь Бяляцкі.

Пакрокавая інструкцыя, як падпісаць даручальніцтва, — тут.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu