У 2020-м годзе беларусы ў краіне і за яе межамі шмат дапамагалі адзін аднаму і ініцыятывам у Беларусі. Усё працягваецца, а значыць і наш рэсурс патрэбны для бягучых і новых праектаў. 

Агрэгатар валанцёрскай дапамогі Mozham злучае ініцыятывы, дзе патрэбна дапамога і людзей, якія хочуць дапамагаць. Каманда Mozham верыфікуе праекты і валанцёраў, каб у выніку патрэбныя людзі траплялі ў правераныя каманды, дзе патрэбна іх экспертыза.  

Валанцёрыць можна ў кожным узросце і з кожнай краіны, на рэгулярнай падставе ці аператыўна дапамагаць з транспартам ці званкамі. 

Цяпер людзей у каманду шукае праект Рупар Covida, які публікуе сумленную інфармацыю пра Covid; ініцыятыва КОТэГС, дзякуючы якой развіваецца праца ў мясцовых супольнасцях, і іншыя ініцыятывы. Заходзьце на сайт mozham.com, пакідайце заяву і рабіце тое, што падыходзіць вам. 

Праект Mozham быў адным з пераможцаў на хакатоне КР і хаба «Перамен».

Да сустрэчы на праектах!

Яшчэ навіны

Падзяліцца