Сёння абаронцу Максіма Знака Дзмітрыя Лаеўскага выклікалі на кваліфікацыйную камісію Мінюста. Адваката сябра прэзідыума КР хочуць выключыць з калегіі адвакатаў. Дзмітрый Лаеўскі лічыць, што сённяшняе пасяджэнне – «фармальнасць», але мае намер абскардзіць рашэнне Мінюста ўсімі законнымі спосабамі.

Пазбаўляючы абаронцаў палітычных зняволеных ліцэнзій, іх калегі займаюць бок улады замест боку закона і нейтральнасці.

Пазбаўляць Максіма Знака абаронцы проста падчас суда – гэта спроба ціснуць маральна на падабароннага, з якім адвакат працаваў 11 месяцаў.

Але мы перакананыя, што гэта не зломіць Максіма, ён сам прафесійны юрыст. У інтэрв’ю французскаму выданне Le Courrier d’Europe Centrale Максім адзначыў:

Я стаўлюся да сваёй «справы» з максімальнай увагай. Цягам усяго дазволенага часу – на працягу месяца – я штодня чытаў тамы справы, рабіў выпіскі, складаў схемы і сістэматызаваў вывучаныя матэрыялы, яднаў выяўленыя супярэчнасці і непасрэдныя доказы неадпаведнасці абвінавачання фактам.

Пасля выбараў 2020-га года праз рэпрэсыі 22 адвакаты не могуць працягваць працу. На мінулым тыдні замежныя калегі падтрымалі Дзмітрыя Лаеўскага і іншых абаронцаў супольнай заявай.

Яшчэ навіны

Падзяліцца