Каардынацыйная Рада запускае міжнародную кампанію #HappyNewLifeBelarus і запрашае ўвесь свет павіншаваць беларусаў з Новым годам.

  1. Запішыце сваё кароткае віншаванне з навагоднімі пажаданнямі для беларусаў
  2. Змясціце яго ў сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках з хэштэгам #HappyNewLifeBelarus
  3. Адзначце сваю геалакацыю, каб відэа з’явілася на Карце Большасці

Сёлета мы яшчэ раз пераканаліся, што агульнымі намаганнямі мы можам усе!

Нам бы вельмі хацелася, каб вы самі запісалі відэа, а таксама звязаліся з лідарамі вашых краін і вядомымі людзьмі, каб яны таксама павіншавалі беларусаў.

Напярэдадні Каляд і Новага года мы хочам, каб словы падтрымкі з розных краін сталі яшчэ мацней і цяплей.

Мы збяром самыя цёплыя віншаванні кампаніі #HappyNewLifeBelarus і спакуем іх у адзін вялікі навагодні падарунак для беларусаў ад усяго свету.

Яшчэ навіны

Падзяліцца