Яшчэ ўчора вы не ведалі, хто жыве ў суседняй кватэры, а сёння разам арганізоўваеце святы і плануеце ўзяць у свае рукі ўсе камунальныя пытанні? Вы – актывіст ці мясцовы лідар, але вам бракуе камунікатыўных і арганізацыйных навыкаў?

КР плануе запусціць навучальную праграму для лідараў мясцовых суполак пра тое, як арганізоўваць сустрэчы і сходы і натхняць людзей на штодзённыя здзяйсненні. Але для таго, каб курс быў па-сапраўднаму запатрабаваным і адпаведным запытам, патрэбная ваша дапамога.

Прайдзіце апытальнік для лідараў мясцовых суполак па праблемах арганізацыі сходаў і матывацыі людзей, складзены працоўнай групай КР, па гэтай спасылцы

Вашы адказы дапамогуць спецыялістам па дзелавой камунікацыі скласці максімальна эфектыўную навучальную праграму і кароткую інструкцыю-гід па самых частых пытаннях. І не забывайце шырыць апытальнік па дваровых чатах.

Апытанне ананімнае і ні да чаго вас не абавязвае.

Яшчэ навіны

Падзяліцца