Skarga.Help – аўтагенератар зваротаў у дзяржорганы. Гэты праект Каардынацыйнай рады дзейнічае са снежня мінулага гады. На партале рэгулярна з’яўляюцца актуальныя шаблоны запытаў да чыноўнікаў. Заданне праекта – дапамагчы беларусам законнымі спосабамі бараніць свае правы. 

Цяпер камандзе Skarga.Help патрэбныя валанцёры-юрысты, якія будуць браць удзел у стварэнні «скарг». Запрашаем паўдзельнічаць у праекце юрыстаў-практыкаў і студэнтаў старэйшых курсаў юрыдычных спецыяльнасцяў. Занятасць – 1-2 гадзіны на тыдзень. 

Калі вы адчуваеце, што можаце дапамагчы, пішыце нам у бот @skarga_help_bot.

Яшчэ навіны

Падзяліцца