Сёння стала вядома пра замаразак сяброўства «Белтэлерадыёкампаніі» у Еўрапейскім трансляцыйным саюзе (EBU). Прычына – EBU выявіў сур’ёзныя парушэнні ў перадачах БТ. У прыватнасці, гаворка ішла пра інтэрв’ю, атрыманыя пад ціскам. 

Развязак Еўрапейскага трансляцыйнага саюза быў чаканым, – каментуе сябра КР, рэжысёр Андрэй Курэйчык. – Відавочна, што беларускае дзяржаўнае тэлебачанне, і ў тым ліку «Белтэлерадыёкампанія» даўно не адпавядае цывілізаваным стандартам журналістыкі, і наяўнасць адыёзнага тэлеканала сярод аўтарытэтных, шаноўных сусветных транслятараў выглядала ненатуральна. Людзям было проста сорамна знаходзіцца ў адной арганізацыі з такім удзельнікам

У Беларусі тэлебачанне даўно выкарыстоўваецца для прапаганды, сродку палітычнага змагання з апанентамі і «замбавання» некаторых пластоў насельніцтва. Дачыненне беларусаў да дзяржтэлеканалаў адпаведнае. Упэўнены, што большасць грамадзянаў краіны вітаюць такі развязак Саюза. 

Што значыць для БТ замароззка сяброўства ў ЕВС

– іміджавыя страты

– не правядуць нацыянальных адбораў і не пакажуць «Еўрабачання»

– не пакажуць часткі спартыўных трансляцый

– страцяць доступ да партнёрскіх матэрыялаў.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu