Услед за эканомікай, дзе ўжо практычна ўсе можа працаваць у электронным выглядзе, лічбавізацыя закранае і палітычныя працэсы. Бо празрыстасць – асноўная рыса дэмакратыі.

20 лістапада разам з парнёрами Imaguru і Сусветным тыднем прадпрыемніцтва, Каардынацыйная Рада арганізоўвае анлайн-канферэнцыю, якая аб’яднае экспертаў у вобласці інфармацыйных тэхналогій, перадусім прадстаўнікоў міжнароднага IT-бізнесу і адпаведных дзяржорганаў Польшчы, Эстоніі і Украіны, якія адказваюць за тэхналагічную празрыстасць сваіх устаноў.

Падчас канферэнцыі эксперты абмяркуюць 3 асноўныя тэмы: лічбавая эканоміка, электронны ўрад, лічбавае грамадства.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Рэгістрацыя па спасылцы.

 

Яшчэ навіны

Падзяліцца