«Мы ведаем, што цяпер далёка не ўсе лісты даходзяць да палітычных зняволеных.  Але можаце мне паверыць, наколькі там залатыя словы, якія ты атрымліваеш з волі. І не важна, пра што табе пішуць».

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», сябра Каардынацыйнай рады Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў 2011 годзе і правёў у турме амаль 3 гады. У сваім звароце да беларусаў праваабаронца распавядае пра важнасць падтрымкі звонку, змест сваіх лістоў і ўпэўненасць, што сёняшнія палітзняволеныя выйдуць з турмы раней за прызначаны тэрмін.

«Тысячы лістоў, атрыманых, пакуль я сядзеў у турме, стваралі вакол мяне моцную маральную абарону. Гэта тое, што падтрымлівала мяне і нагадвала, што я сяджу там не проста так, што мая барацьба за правы чалавека працягваецца».

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu